Перайсці да зместу

Царква Грунтвіга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Грунтвіга
дацк.: Grundtvigs Kirke
55°43′00″ пн. ш. 12°32′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Данія
Месцазнаходжанне
Канфесія Царква Дацкага Народа
Епархія Капенгагенская дыяцэзія[d]
Благачынне Bispebjerg Parish[d]
Архітэктурны стыль неаготыка і экспрэсіянізм[d]
Архітэктар Peder Vilhelm Jensen-Klint[d]
Дата заснавання 1940
Вышыня 49 м
Сайт grundtvigskirke.dk (дацк.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Грунтвіга (дацк.: Grundtvigs Kirke) — лютэранская царква, якая належыць Народнай Царквы Даніі і размешчаная ў Капенгагене, у раёне Біспеб'ерг (Bispebjerg). Названа ў гонар дацкага багаслова, царкоўнага дзеяча і пісьменніка М.-Ф.-С. Грунтвіга. З'яўляецца адной з самых знакамітых цэркваў горада і найрэдкім прыкладам культавага збудавання, пабудаванага ў стылі экспрэсіянізму.

Конкурс праектаў будучай царквы быў абвешчаны ў 1913 годзе; выйграў яго архітэктар Педэр Клінт. Будаўніцтва пачалося толькі ў 1921 годзе і працягвалася пяць гадоў. Апошнія працы па аздабленні інтэр'ера праводзіліся ў 1940 годзе пад кіраўніцтвам Каарэ Клінта, сына будаўніка царквы.

У архітэктуры храма пераплятаюцца рысы традыцыйных дацкіх вясковых цэркваў, готыкі, барока і разнастайных мадэрнісцкіх плыняў. Будаўнічым матэрыялам для царквы стала жоўтая цэгла (таксама характэрная рыса дацкай царкоўнай архітэктуры).